Метадычнае аб'яднанне для выхавальнікаў сярэдніх груп
24.11.2022З мэтай удасканальвання прафесійнай кампетэнтнасці выхавальнікаў дашкоьнай адукацыі па стварэнню ўмоў для азнаямлення дзяцей з культурай, традыцыямі, звычаямі беларускага народа ў нашай установе адукацыі прайшло метадычнае аб'яднанне для выхавальнікаў сярэдніх груп. На мерапрыемстве быў арганізаваны прагляд спецыяльна арганізаванай дзейнасці па адукацыйнай галіне "Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін". Выхавальнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Скіба Вольга Уладзіміраўна паказала занятак па тэме "Восеньскі кірмаш". Мэта занятка была дасягнута такімі гульнямі, як "Чаго не стала", "Садавіна, агародніна", "Кубачак" і г.д. Выхавальнікі з іншых устаноў адукацыі мелі магчымасць пазнаёміцца з метадычнымі дапаможнікамі па азнаямленню дзяцей з культурай, традыцыямі, звычаямі беларускага народа.